Наступны герой нашай рубрыкі Людзі-Падзеі – музыка Арцём Вілейта:
Маю 26 год, і ў дадзены момант разам са сваім гуртом DRWIWY займаюся студыйным запісам другога альбома і працягваю сваю вучобу па вырабу колавых ліраў у майстра, музыкі і мастака Алеся Лася.
Пэўнай заканамернасці ў наведванні менскіх падзеяў ня маю і наведваю рэдка – бывае нехта запросіць, бывае чакаю з нецярпеннем нечага, бывае выпадкова трапляю на падзею з вуліцы.
Любімае месца ў Менску зараз – кавярня “Сластёна”на вуліцы Магілёўскай, дзе робяць найлепшую ў Менску турэцкую пахлаву (будынак, дарэчы, плануюць прадаваць, таму заклікаю ўсіх неабыякавых фінансава патрымаць гэтую ўстанову і не дазволіць такой страты). Раней любімым месцам быў кафетэрый пры гастраноме “Раўбічы”, што на вуліцы Кнорына, з адметным і экспрэіўным бармэнам ў кашулі з егіпецкімі багамі, што рабіў шыкоўныя малочныя кактэйлі. І таксама са школьных гадоў люблю бар “Валерыя”, дзе нядаўна давялося адыграць выступ.
Менск – горад ахвочы да страты культавых месцаў, таму многае, што яшчэ вабіла ва універсітэцкія і школьныя гады, ўжо беззваротна страчанае альбо выкручанае нанайніцу. Тое, што з’яўляецца, часам не паспявае пратрымацца дастаткова, каб быць названым культавым.
Бадай, я буду банальным, але мяне як музыку непакоіць адсутнасць у Менску жанравай і стылістычнай разнастайнасці канцэртаў (як мясцовых творцаў, так і замежныХ) і пляцовак з добрым гукам, што магло б істона паўплываць на густы і суперыжыванне гледачоў-слухачоў і музыкаў.
З задавальннем наведаў бы, калі б паспяваў, падзею "Шибари - искусство на грани" http://afisha.talaka.by/#!/e/shibari-iskusstvo-na-grani
Фота - madeinby.net
#ЛюдиСобытия #TalakaАфиша #Минск